Знайсці
15.11.2017 / 20:347РусŁacБел

У Аўстраліі знойдзеная брацкая магіла 400-гадовай даўніны са 125 людзямі

Падчас нядаўніх раскопак на аўстралійскай выспе Бэйкан археолагі выявілі рэшткі забітых і пахаваных людзей, піша брытанскае выданне The Sun. 125 мужчын, жанчын і дзяцей былі па-зверску забітыя з розніцай у некалькі месяцаў па дагэтуль не выяўленай прычыне.

Ілюстрацыйнае фота

На думку спецыялістаў, парэшткі, чый прыблізны ўзрост складае каля 400 гадоў, могуць належаць членам экіпажа карабля з галандскай Ост-Індскай кампаніі «Батавія», які пацярпеў крушэнне ля берагоў Аўстраліі ў 1629 годзе.

У 1963 годзе было знойдзена месца, дзе затанула «Батавія». Праз 10 гадоў навукоўцы прыступілі да раскопак і падняцця парэшткаў.

Фота: CBS, 60 MINUTES

Па словах спецыялістаў, выяўленыя пахаванні не з'яўляюцца стыхійнымі — людзей хавалі ў арганізаваных магілах, выконваючы спецыяльны рытуал. Зараз навукоўцы стараюцца знайсці ў пахаванні пэўныя рэчы, якія б паказалі на прычыну забіцця гэтых людзей.

Фота: CBS, 60 MINUTES

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930