Знайсці
15.11.2017 / 17:4419РусŁacБел

Севярынец напісаў раман пра бітву карпарацый, чыноўнікаў ды хрысціян

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі «Непагасны свет», якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш ні менш — даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму — пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.

Зорка «Непагаснага» Андрэй Белазор, ягоная каханая Вольга Васілеўская і таямнічы геній Чорнага квадрату Цімур у навагоднюю ноч трапляюць у галавакружны вір падзеяў з удзелам вышэйшых службовых асобаў Беларусі, міжнароднага капіталу ды вернікаў-хрысціянаў: евангельскага пастара Льва Каляды, пробашча Касцёла Святога Роха Пятра Гарнастая і праваслаўнага анархіста Яна Яснага.

Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.

У чацвер 16 лістапада ў Менску, у кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (Пераможцаў, 59), пройдзе вялікая прэзентацыя рамана Паўла Севярынца «Беларусалім».

Севярынец пісаў «Беларусалім» 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ «Амерыканка», на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга рамана аб’ёмам каля 400 старонак называецца «Беларусалім. Золак». Месцы дзеяння — Менск, Кіеў, Полацк.

Такім чынам, «Беларусалім» — раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Менск. Вялікая заля. Жывая музыка. Зоркі літаратуры. 

Прыходзьце сем'ямі і з сябрамі. Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

Даезд да кангрэс-хола «Вікторыя» аўтобусамі 1, 69 альбо маршруткамі 1056, 1112 (прыпынак «Камсамольскае возера»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930