Знайсці
15.11.2017 / 16:0422РусŁacБел

Мова наша. Казырок?

«Казырок рэканстраванага стадыёна «Дынама» не будзе закрываць ніжнія шэрагі для гледачоў ад дажджу», — прайшла навіна. 

І пільныя да мовы чытачы зараз жа заўважылі: казырок слова, не вельмі, калька ў ім адчуваецца.

Генэрал Голад / 15.11.2017 / 09:25: Чаму КАЗЫРОК? Нешта незразумелае… Мо' БРЫЛЬ, а лепей НАВЕС. Нідзе беларусы не кажуць «казырок»… Кажуць «стаю (сяджу) пад навесам».

Ян / 15.11.2017 / 11:22 Дзе вы такія словы знаходзіце — «казырок»? Хіба што ў расейскай мове…

Сапраўды, у саламяных капелюшоў быў брыль. Слова «казырок» вярнулася ў мову нядаўна. Яно паходзіць ад старога славянскага слова «козыр» — пасма скуры.

Што датычыць архітэктурнай тэрміналогіі, то вось як. Тое, што цяпер называюць навесам, казырком, раней называлі дашак, дашок. Можа быць, варта смялей гэтае слова вяртаць ва ўжывак?

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031