Знайсці
15.11.2017 / 13:434РусŁacБел

Месенджар «Тэлеграм» атрымаў буйное абнаўленне і новыя функцыі

Распрацоўшчыкі Telegram абнавілі свае дадаткі для iOS і Android да версіі 4.5. Месенджар атрымаў шмат новаўвядзенняў, у тым ліку мае спецыяльны чат для абраных паведамленняў.

Асноўныя новаўвядзенні:

  • Пры адпраўцы некалькіх фатаграфій або відэа іх можна згрупаваць у адзін альбом. Таксама можна выбраць парадак, у якім знаходзяцца фатаграфіі:

  • Каб захаваць важныя паведамленні, іх можна пераслаць у чат «Выбранае». Перайсці да захаваных паведамленняў можна са спісу чатаў або з бакавой панэлі. Гэта такі сабе аналаг чату з самім сабой;
  • Новы алгарытм глабальнага пошуку па каналах дазваляе шукаць іх па загалоўках. Уверсе пошуку выводзяцца самыя папулярныя суполкі і боты;
  • Адміністратары каналаў атрымалі магчымасць замацоўваць паведамленні ўверсе чата, каб падпісчыкі не прапусцілі важныя аб'явы. Раней такая магчымасць была толькі ў чатах суполак;

  • З'явілася магчымасць дадаваць да 10 фатаграфій профілю карыстальніка, якія можна перагортваць і выбіраць тую, якую ў дадзены момант будуць бачыць іншыя карыстальнікі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930