Знайсці
15.11.2017 / 13:3810РусŁacБел

У Беларусі запрацаваў сэрвіс Samsung Pay: замест банкаўскай карткі можна расплачвацца тэлефонам

15 лістапада кампанія Samsung запусціла плацежны сэрвіс Samsung Pay. Цяпер замест пластыкавых картак Mastercard некалькіх беларускіх банкаў для аплаты тавараў і паслуг можна выкарыстоўваць уласны смартфон.

samsung.com

Беларусь стала пятай краінай Еўропы пасля Швецыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і Расіі, дзе запусціўся Samsung Pay.

Тэхналогіяй могуць скарыстацца ўладальнікі картак MasterCard, якія выпушчаныя МТБанкам і Белгазпрамбанкам. У хуткім часе да іх далучацца кліенты БПС-Сбербанк.

Як карыстацца?

Каб пачаць карыстацца сэрвісам, трэба зарэгістраваць сваю плацежную картку ў смартфоне ад Samsung, які падтрымлівае гэты сэрвіс (большасць сучасных мадэляў).

Таксама важна, каб смартфон быў «прывязаны» да рэгіёна Беларусь-Расія. Да прыладаў, якія былі набытыя за мяжой, немагчыма будзе далучыць беларускія банкаўскія карткі.

Падчас плацяжу, вам трэба паднесці гаджэт да тэрмінала. Пры гэтым няважна, падтрымлівае тэрмінал бескантактную аплату ці не.

У адзін смартфон можна загрузіць да 10 пластыкавых картак.

Інструкцыя па наладцы Samsung Pay на вашым тэлефоне:

  • Калі ў вас няма акаўнта Samsung — стварыце яго ў Наладах;
  • Абнавіце аперацыйную сістэму да апошняй версіі ў Наладах;
  • Знайдзіце значак Samsung Pay і націсніце на яго. Націсніце «Запуск»;
  • Выконвайце інструкцыю, якую бачыце на экране;
  • Пасля гэтага на тэлефон дасылаецца SMS з кодам, якім патрэбна пацвердзіць рэгістрацыю. Праз некалькі хвілін картка будзе зарэгістраваная ў сістэме.
  • Час поўнай рэгістрацыі можа заняць да 10 хвілін.

Калі на сваёй прыладзе вы не можаце знайсці значка Samsung Pay, гэта значыць, што ваш тэлефон не падтрымлівае гэты сэрвіс, або падтрымлівае, але мадэль афіцыйна ў Беларусі не прадаецца.

Для аплаты зайдзіце ў Samsung Pay, разблакуйце з дапамогай пін-кода, адбітка пальца або абалонкі вока (залежыць ад таго, які спосаб блакіроўкі вы выбралі пры рэгістрацыі) і паднясіце тэлефон да плацежнага тэрмінала.

Зразумела, што, калі акумулятар смартфона разрадзіцца, расплаціцца не атрымаецца.

Ілья Параскевіч, Ягор Хаванскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера