Знайсці
14.11.2017 / 23:3424РусŁacБел

На выбарах акадэмікаў даследчык вайны Каваленя перамагае гісторыка камунізму Бабкова. А член-карам мае стаць Марзалюк

У Акадэміі навук Беларусі працягваюцца выбары член-карэспандэнтаў і акадэмікаў.

Чытайце: Жураўкоў, Васілевіч, Лукашанец, Марзалюк… Хто прэтэндуе ў акадэмікі і члены-карэспандэнты?

На першым этапе адбыліся паседжанні па сямі аддзяленнях — гуманітарыі галасуюць за гуманітарыяў, медыкі — за медыкаў і гэтак далей. А пасля запланаванае зацвярджэнне пераможцаў на агульным паседжанні. Яно звычайна пакідае папярэдні вердыкт без зменаў.

Як стала вядома «Нашай Ніве» ў спаборніцтве на месца акадэміка па спецыяльнасці «Гісторыя» перамогу атрымлівае 71-гадовы былы дырэктар Інстытута гісторыі, даследчык Другой сусветнай вайны Аляксандр Каваленя. Яго падтрымалі дзве траціны ўдзельнікаў галасавання. Траціна галасоў у яго канкурэнта, 78-гадовага гісторыка кампартыі Уладзіміра Бабкова.

Аляксандр Каваленя (злева) і Уладзімір Бабкоў (справа).

Чытайце: Якія навуковыя працы напісалі прэтэндэнты на званне акадэмікаў па спецыяльнасці «гісторыя Беларусі»

Такім, чынам пасля афіцыйнага зацвярджэння Кавалені ў Беларусі будзе два акадэмікі-гісторыкі.

Раней у гэтым спісе быў толькі 77-гадовы Міхаіл Касцюк, абраны ў 1996 годзе.

Міхаіл Касцюк.

У свой час ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Працоўная актыўнасць калгаснага сялянства Беларусі ў перыяд перамогі і ўмацавання сацыялізму (1933-1940 гады)», а таксама доктарскую пра «Дзейнасць кампартыі Беларусі па ідэйна-палітычным выхаванні сялянства ў перыяд будаўніцтва сацыялізму». На пачатку 1990-ых Касцюк, на той час дырэктар Інстытута гісторыі, быў укладальнікам двухтомніка «Нарысаў гісторыі Беларусі», напісанага з нацыянальнага пункта гледжання.

Член-карэспандэнтаў па гісторыі таксама двое. Апроч, Бабкова, гэта 81-гадовы этнолаг Міхаіл Піліпенка.

Міхаіл Піліпенка.

У 1970 годзе ён абараніў кандыдацкую па тэме «Сям'я і шлюб у беларускіх сялян у другой палове XIX - пачатку ХХ стагоддзя». Доктарская дысертацыя, абароненая ў 1991 годзе, называлася «Узнікненне Беларусі (новая канцэпцыя)».

Апроч таго, цяпер у краіне з’явіцца першы член-карэспандэнт па археалогіі. Па выніках паседжання аддзяленняў перамагае 49-гадовы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, Ігар Марзалюк.

Яго дысертацыі былі прысвечаныя наступным тэмам: «Магілёў у XII—XVIII стст. (па матэрыялах археалагічнага даследавання і пісьмовых крыніц)» і «Этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы насельніцтва беларускіх зямель у X—XVII стст.)»

Марзалюк падчас папярэдняга галасавання абышоў дваіх іншых прэтэндэнтаў.

70-гадовая Вольга Ляўко — суаўтарка працы «Вытокі беларускай дзяржаўнасці: Полацкая і Віцебская землі ў IX — XVIII стагоддзях». Аляксандр Лукашэнка назваў такі падыход да гісторыі «здаровым нацыяналізмам».

А 86-гадовы Пётр Лысенка вядомы як вядучы археолаг Палесся.

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930