Знайсці
15.11.2017 / 10:012РусŁacБел

Натхненне: інстаграм беларускі з любоўю да ўпадніцкай прыгажосці і скетчаў

Штотыдзень мы дзелімся з вамі талковымі профілямі. Для натхнення і не толькі. Кожную сераду — новая гераіня ці герой.

Ліза Емяльянава.

Інстаграм ілюстратаркі Лізы Емяльянавай — гэта сапраўдная скарбніца для тых, хто закаханы ў мульцікі, коцікаў, прыроду ды, мабыць, у Камароўскі рынак.

Дзяўчына малюе скетчы і стварае фантастычныя ілюстрацыі: у 2016 годзе ў яе нават выйшла цэлая кніжка з малюнкамі. Скетчынг яна таксама выкладае ў «Fungi studio».

«Калісьці мая выкладчыца сказала пра мастачку Алесю Скарабагатую: «Калі адабраць у яе аловак, яна памрэ». Гэта мяне вельмі ўзрушыла тады. Цяпер, мне здаецца, гэта можна сказаць і пра мяне. Чым бы я далей па жыцці не займалася, гэта так ці інакш будзе звязана з маляваннем. Зараз я спрабую трапіць у гульнявую індустрыю, бо лічу гэта неверагодна цікавым: ствараць персанажаў і цэлы свет!», — дзеліцца дзяўчына.

Яе профіль дапаможа кожнаму нанова адкрыць для сябе самыя звычайныя, штодзённыя і празаічныя рэчы, а яшчэ прадэманструе, як лёгка стварыць утульнасць дзякуючы ўсяго некалькім дэталям. Ці дзякуючы коткам.

КК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930