Знайсці
14.11.2017 / 20:389РусŁacБел

Выйшла вялікае абнаўленне браўзера Firefox, які мае цяпер працаваць у два разы хутчэй

Кампанія Mozilla выпусціла найбуйнейшае ў сваёй гісторыі абнаўленне вэб-браўзэра Firefox, якое атрымала назву Quantum. Як кажуць распрацоўшчыкі, было перапісана каля 75% усяго праграмнага кода.

Новы браўзэр, як паведамляецца на сайце кампаніі, цяпер працуе ў 2 разы хутчэй і выкарыстоўвае на 30% менш памяці, чым браўзер Chrome ад кампаніі Google, бо запускае да чатырох асобных працэсаў для асобных укладак у адрозненне ад Chrome, які запускае асобны працэс для кожнае ўкладкі.

Таксама больш сучасным стаў інтэрфейс браўзера. Цяпер, напрыклад, закладкі, загрузкі і гісторыя наведвання месцяцца пад адной кнопкай «Бібліятэка».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930