Знайсці
15.11.2017 / 19:0215РусŁacБел

Топ-5 загадкавых падводных збудаванняў старажытнасці з усяго свету ФОТА

Навошта старажытным цывілізацыям будаваць нешта пад вадой? Часам на гэтае пытанне не могуць знайсці адказ нават навукоўцы. Зрэшты, большая частка гэтых аб'ектаў раней усё ж знаходзілася на паверхні, а пад вадой апынулася праз пазнейшыя прыродныя працэсы. 

1. Ёнагуні, Японія

У 1986 годзе вадалазы падчас назірання за акуламі нечакана знайшлі падводныя піраміды. Гэтае адкрыццё адразу ж выклікала ажыўленыя спрэчкі ва ўсім навуковым свеце.

Аказалася, што на глыбіні ад 5 да 40 метраў ляжаць высечаныя ў камяні збудаванні ў выглядзе масіўных платформаў і высокіх слупоў. Самая высокая піраміда сягае 180 метраў у шырыню і каля 30 метраў у вышыню. Найбольш папулярны аб'ект называецца чарапахай, дзякуючы сваёй незвычайнай форме. Нягледзячы на небяспечныя падводныя плыні, манумент Ёнагуні ўсё адно застаецца ўлюбёным месцам для дайвераў з усяе краіны.

2. Біміні Роўд

Дарога з буйных каменных пласцінаў месціцца пад вадой каля выспы Біміні (Багамы). Збудаванне пачынаецца на беразе і цягнецца каля 800 метраў углыб акіяна. Тысячы прамавугольных блокаў пакладзеныя такім чынам, што навукоўцы дагэтуль спрачаюцца, ці была гэта проста дарога, ці сцяна — пад першым пластом камянёў знайшлі яшчэ адзін. Гэта кажа пра тое, што збудаванне ўзростам 15 000 год было некалі даволі высокім.

3. Падводны горад ля Кубы

Гэтыя піраміды былі знойдзеныя ў 2001 годзе ля ўзбярэжжа Кубы. Іхняе знаходжанне на глыбіні 700 метраў перашкаджае дэтальнаму вывучэнню, таму, магчыма, галоўная частка адкрыцця нас яшчэ чакае.

4. Палац Клеапатры 

Палац Клеапатры ў Егіпце апусціўся пад ваду каля 1500 год таму ў выніку моцнага землятрусу. Раскопкі яшчэ працягваюцца, але ўжо зараз археолагі знайшлі нямала велічных скульптур і рэлігійных збудаванняў. Галоўная ж мэта навукоўцаў — грабніца самой Клеапатры. 

5. Геракліён

Геракліён — старажытны горад, містычна згублены ў Міжземным моры прыкладна тысячу год таму, таксама праз моцны землятрус. Велічныя збудаванні знаходзяцца на глыбіні 46 метраў і захаваліся вельмі добра. 

Сярод знаходак, акрамя будынкаў і скульптур, — залатыя завушніцы, бранзалеты, шпількі, кольцы, грабяні, сотні манет. І гэта толькі пачатак — асноўныя раскопкі яшчэ наперадзе.

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930