Знайсці
14.11.2017 / 19:227РусŁacБел

Работнікі заводаў «Форд» пачалі тэставаць экзашкілеты ФОТА

Першыя прататыпы экзашкілета ад Ekso Bionics ужо паступілі на фабрыкі аўтамабілебудаўнічага канцэрна Ford. Engadget паведамляе, што распрацоўка вялася ў супрацоўніцтве з працаўнікамі канвеера, якія дапамагалі ўдасканальваць канструкцыю, выяўляючы слабыя месцы і дапамагаючы палепшыць фінальны варыянт прататыпаў.

Экзашкілеты EksoVest, якія дапамагаюць людзям падымаць цяжкія рэчы без моцных нагрузак на ўласны шкілет і без шкоды для здароўя, вырабляюцца на грошы кампаніі Ford, якая разлічвае ў будучыні шырока прымяняць іх на вытворчасці, дапамагаючы сваім супрацоўнікам падтрымліваць верхнюю частку тулава і засцерагаючы іх ад празмерных перагрузак. 

Такі экзашкілет падыдзе для любое вытворчасці, на якой трэба нешта пастаянна насіць у руках, таму яго можна ўжываць не толькі на аўтазаводзе, але і на будоўлях, у складах, падчас рамонтаў дома.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера