Знайсці
14.11.2017 / 14:4123РусŁacБел

Аксюмаран: у Брэсце не паказваюць фільм з беларускім дубляжом, бо паказваюць кіно пра Скарыну

Андрэй Кім, мінчук, які арганізоўвае паказы замежных фільмаў з дубляжом на беларускай мове, паведаміў, што ў Брэсце адмовіліся выпускаць у пракат стужку «Шторм: палаючы ліст».

Раней нідэрландскі фільм ужо паказвалі ў Мінску (аж у 6 кінатэатрах), яго паглядзелі каля 5 тысяч чалавек. Цяпер пачаўся пракат у рэгіёнах: Магілёў, Салігорск, Полацк, Барысаў і шмат іншых гарадоў. Далей на чарзе былі Віцебск, Гродна і Брэст, але менавіта ў Брэсце нечакана пачаліся праблемы.

 

Тлумачэнне адмовы, якое Кіму даслалі з «Брэстаблкінавідэапракату», ён выклаў у твітары. Прычына, мякка кажучы, дзіўнаватая — фільм на беларускай мове не пакажуць, бо ў пракаце ідзе беларуская дакументальная стужка «Першадрук», прысвечаная Скарыну. У сувязі з гэтым паказ замежнага «Шторма» прызнаны камісіяй «немэтазгодным».

Праўда, на сайце Kinobrest.by, на якім анансуюцца фільмы, аніякага беларускага «Першадрукара» няма. Толькі замежныя стужкі: амерыканскі «Тор», расійскія «Матыльда», «Фіксікі», «Апошні асілак» і г.д. Пры гэтым, пры спробе набыць праз інтэрнэт квіткі на фільмы ў Брэсце, таямнічы паказ «Першадрукара» таксама не адлюстроўваецца.

Дзмітры Сялюк, дырэктар «Брэстаблкінавідэапраката», заявіў «Нашай Ніве», што не будзе каментаваць гэтую гісторыю.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера