Знайсці
14.11.2017 / 19:159РусŁacБел

У расійскім урадзе прапанавалі часткова замяніць чыноўнікаў штучным інтэлектам

Дэпартамент праектнай дзейнасці ўрада Расіі прапанаваў прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву канцэпцыю новай сістэмы правапрымянення, у якой будзе выкарыстоўвацца штучны інтэлект. Пра гэта піша «Камерсант» са спасылкай на ліст кіраўніка дэпартамента.

У ведамстве лічаць, што вырашыць праблему залішняга рэгулявання, неадназначнасці прававых норм і карупцыі традыцыйнымі метадамі немагчыма, таму прапануюць выкарыстаць сучасныя тэхналогіі. Пераход на іх мае ўключаць у сябе тры этапы.

На першым з дапамогай сучасных тэхналогій выявяць састарэлыя, непрацуючыя і неэфектыўныя прававыя акты.

На другім этапе па прыкладзе Францыі маюць быць створаныя электронныя кодэксы, якія ў будучыні павінны стаць афіцыйным месцам публікацыі законаў.

На трэцім этапе будзе створана аўтаматызаваная сістэма падтрымкі прававых рашэнняў на аснове штучнага інтэлекту (ШІ), уключаючы сэрвісы генерацыі дакументаў па тыпавых справах.

Задумка з выкарыстаннем ШІ для падрыхтоўкі законапраектаў і падзаконных актаў у міністэрстве спадабалася: толк будзе, нават калі ШІ усяго толькі пазбавіць тэксты ад граматычных памылак, якія цяпер супрацоўнікі ведамства вымушаныя правіць уручную пры рэгістрацыі. Аднак аўтары прапановы не згадваюць, ці мае Расія ў наяўнасці штучны інтэлект патрэбнага ўзроўню.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930