Знайсці
14.11.2017 / 11:361РусŁacБел

Мафія ў ложку: горад засынае на матрацах

16 лістапада ў Мінску адбудзецца гульня «Мафія ў ложку», на якой горад будзе засынаць у прамым сэнсе — на ложках і матрацах Vegas. На адзін вечар вы апынецеся ў свеце, дзе спалучыліся сон і гульня: ажываюць начныя байкі і кіпяць слоўныя баталіі па правілах «Мафіі». Выратаваць горад можна бясплатна. Для ўдзелу спатрэбіцца рэгістрацыя.

Спецыяльна да «Мафіі ў ложку» ў салоне Vegas падрыхтуюць ўтульныя ложкі, абсталяваныя ўсім неабходным для папулярнай гульні. Твары ўдзельнікаў схаваюць за маскамі для сну, а замест элегантных туфляў 30-х гадоў вам выдадуць зручныя тэпцікі і цёплыя шкарпэткі. І толькі 3 туры па 12 удзельнікаў у кожным, каб выратаваць горад, не ўстаючы з матраца.

Гульня як сон

У гэты вечар усе ўдзельнікі «Мафіі» і госці змогуць атрымаць асалоду не толькі ад слоўных баталіяў, але і адпачыць на матрацах пасля працоўнага чацвярга. Для стварэння асаблівай соннай атмасферы святло ў салоне Vegas прыглушаць, а гледачам і гасцям разальюць па кубках гарачую какаву і прапануюць расслабіцца пад гукі чароўнага ханга — музычнага інструмента, створанага для рэлаксацыі. Або афіцыйна падрамаць.

Піжамны дрэс-код вітаецца.

Што: Мафія ў ложку

Дзе: Замак Home, салон Vegas (пр. Пераможцаў 65, 4 паверх)

Калі: 16 лістапада

У колькі: 19:30

Для ўдзелу спатрэбіцца рэгістрацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930