Знайсці
13.11.2017 / 16:2512РусŁacБел

У расійскім Саранску абрынуўся пад'езд дзесяціпавярховага дома

Прэс-служба Следчага камітэта Мардовіі зрабіла афіцыйную заяву з нагоды абвалу дома па вул. Фурманава ў Саранску. Паводле папярэдніх дадзеных, у новабудоўлі паваліўся лесвічны марш з 10 па 1 паверх, паведамляе stolica-s.su

Фота Столица С.

На дадзены момант дакладна вядома аб трох ахвярах. Цяпер працягваецца разбор завалаў, пасля якога следчыя і крыміналісты рэгіянальнага ўпраўлення СК Расіі пачнуць агляд месца здарэння. Дакладная колькасць загінулых і пацярпелых яшчэ ўдакладняецца.

На месцы здарэння загінуў 58-гадовы Равіль Какурын, 31-гадовы Дзмітрый Калеснікаў і 40-гадовая Святлана Гушчына, у якой засталося дзіця.

Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Мардовіі, крымінальная справа заведзеная па артыкуле «Парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні будаўнічых работ» (да 5 гадоў пазбаўлення волі).

9 лістапада ў расійскім Іжэўску ў выніку выбуху бытавога газу абрынулася частка дзевяціпавярховага дома. Загінула шэсць чалавек, сярод іх дзеці, адзін лічыцца зніклым без вестак. Следчы камітэт Расіі арыштаваў падазраванага ва ўчыненні выбуху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930