Знайсці
13.11.2017 / 13:434РусŁacБел

Надвор'е палепшыцца ў канцы тыдня

«Дажджы і мокры снег чакаюцца ў Беларусі ў першай палове тыдня, да канца рабочага тыдня надвор'е палепшыцца», - сказалі БелТА ў Гідрамеце.

У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны — мокры снег і дождж, у асобных раёнах па поўначы моцны мокры снег. Днём атмасферныя франты пакінуць Беларусь, дажджы і мокры снег пройдуць толькі ў асобных раёнах, у асноўным па ўсходзе.

Тэмпература паветра ноччу ад мінус 2 да +4, днём +1—+7.

У сераду кароткачасовыя ападкі пройдуць уначы па крайнім паўночным захадзе краіны, а днём пераважна ў паўночных і цэнтральных раёнах. Ноччу мінус 3 да +2, удзень — ад нуля да +6.

У чацвер, 16 лістапада ападкі пройдуць пераважна па паўночнай частцы краіны, днём у крайніх усходніх раёнах.. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 да +5, удзень +2-7.

У пятніцу, 17 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да +2, днём - +1-7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930