Знайсці
13.11.2017 / 16:1934РусŁacБел

У вучэбцы, дзе служыў Коржыч, распускаюць сяржантаў — новых набіраюць з баявых частак

Працягваецца «разбор палётаў» пасля трагічнай смерці салдата Аляксандра Коржыча ў Печах.

Крыніцы «Нашай Нівы» паведамілі, што ў трэцяй школе, дзе служыў Коржыч, цалкам замяняюць сяржанцкі склад — тых, хто не затрыманы, адправяць служыць у іншыя часці, на іх месца перавядуць сяржантаў з «баявых» частак.

Магчыма, будзе створана сістэма рэгулярнай ратацыі сяржантаў.

Трохі раней там жа, у Печах, салдатам дазволілі мець пры сабе мабільныя тэлефоны, хай і прымітыўныя.

Таксама варта дадаць, што крыніцы «Нашай Нівы» з розных частак сігналізуюць пра пастрожванне афіцэрскіх абавязкаў у беларускім войску. Сілы спецаперацый, сувязь, спецназ — афіцэры цяпер на рэгулярнай аснове ладзяць начныя праверкі, павялічыўся час знаходжання афіцэраў з асабовым складам, у некаторых часцях маюць паставіць камеры.

Салдатам загадана паведамляць пра малейшыя парушэнні статутных адносін.

Міністэрства абароны пакуль не можа пацвердзіць роспуск сяржантаў у трэцяй школе. Прэс-сакратар ведамства Уладзімір Макараў адзначыў, што «рэалізуецца цэлы комплекс захадаў»: маўляў, замена сяржантаў можа быць адным з яго элементаў.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031