Знайсці
13.11.2017 / 11:3480РусŁacБел

Лукашэнка: У цяжкую хвіліну мы заўсёды падставім плячо Расіі

Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах, а спрабуем пабудаваць нешта агульнае, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Расіі Антонам Аліханавым, піша БелТА.

«Спадзяюся, мы будзем і далей развіваць нашы адносіны менавіта ў тым ключы, што мы людзі не чужыя, у нас адзіная бацькаўшчына. Мы не дзелім Расію і Беларусь па межах, а спрабуем пабудаваць нешта агульнае — назвалі яго Саюзнай дзяржавай», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу на асобныя пытанні, з якімі сутыкаецца як Беларусь, так і Калінінградская вобласць, а ў яе асобе Расія.

«Тое, што адбываецца на межах з Беларуссю, — гэта люстраны адбітак мяжы з Калінінградам. Мы сутыкаемся твар у твар, лоб у лоб з актывізацыяй НАТА. Ды і ў эканоміцы, ведаеце, у гандлі кожны пераследуе там свае інтарэсы. Не скажу, што яны нас ужо вельмі любяць — і вас, і нас, Расію і Беларусь. Таму, як бы тут не абмяркоўвалі гэтыя пытанні, не рабілі нас празаходнімі і гэтак далей, мы выдатна разумеем, што гэта рыторыка. А канкрэтныя факты кажуць пра тое, што нам няма на каго разлічваць, нам, беларусам і расіянам, трэба бачыць свой інтарэс, цікавасць сваіх народаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Вы заўсёды можаце разлічваць на Беларусь. У цяжкую хвіліну мы заўсёды падставім плячо», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера