Знайсці
13.11.2017 / 11:1513РусŁacБел

На Гродзеншчыне 53-гадовы бадзяга згвалтаваў дзвюх пажылых жанчын

53-гадовы жыхар Свіслацкага раёна вёў бадзяжніцкі лад жыцця, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Раніцай 11 лістапада прыехаў на цягніку ў адзін з населеных пунктаў. Каля 9:00 пагрукаўся ў дзверы 73-гадовай жанчыны. Адразу ж пачаў выказваць прэтэнзіі: нібы жанчына ў 1988 годзе працавала бухгалтарам і не выплаціла яго таварышу суму, эквівалентную сённяшнім 240 рублям. Жанчына паспрабавала растлумачыць зламысніку, што ён памылiўся. Але ён настаяў, каб гаспадыня накрыла стол і дала выпіць, што жанчына і зрабіла. Праз паўгадзіны няпрошаны госць стаў больш настойліва прасіць грошай, а потым і зусім згвалціў пенсіянерку, забраў у яе 45 рублёў і сышоў.

Затым ён пранік у дом да яшчэ адной ужо 84-гадовай жанчыны, дзе таксама здзейсніў гвалтоўныя дзеянні і забраў 5 рублёў.

Падазраваны аператыўна быў затрыманы на чыгуначнай станцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930