Знайсці
12.11.2017 / 21:51РусŁacБел

Вызначыўся 27-ы ўдзельнік чэмпіянату свету па футболе. І 28-ы таксама

fifa.com

Зборная Швейцарыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе. Швейцарцы па суме дзвюх гульняў выйгралі ў Паўночнай Ірландыі (1:0 у гасцях, 0:0 сёння дома).

Швейцарцы выйшлі на чэмпіянат свету чацверты раз запар, тры гады таму ў Бразіліі яны ў групавым турніры занялі 2-е месца следам за Францыяй і абышоўшы Эквадор і Гандурас, а ў 1/8 фіналу прайгралі ў дадатковы час Аргенціне 0:1.

У наступны раўнд таксама прайшла Харватыя, што па суме дзвюх матчаў прайшла Грэцыю. У Афінах каманды згулялі 0:0, а ў чацвер у Заграбе харваты пераканаўча перамаглі 4:1.

На чэмпіянаце свету харваты дэбютавалі ў 1998 г. і адразу заваявалі бронзу. А на мінулым чэмпіянаце не здолелі выйсці з групы, фінашаваў следам за Бразіліяй і Мексікай.

fifa.com

У панядзелак гуляюць Італія — Швецыя (першы матч 0:1), у аўторак: Данія — Ірландыя (0:0).

На чэмпіянат свету па футболе выйшлі 28 зборных:

Расія (гаспадыня), Англія, Бельгія, Германія, Ісландыя, Іспанія, Партугалія, Польшча, Сербія, Францыя, Харватыя, Швейцарыя; Коста-Рыка, Мексіка, Панама; Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Уругвай; Егіпет, Марока, Нігерыя, Сенегал, Туніс; Іран, Паўднёвая Карэя, Саўдаўская Аравія, Японія.

Таксама ў стыкавых матчах гуляюць: Аўстралія — Гандурас і Перу — Новая Зеландыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера