Знайсці
12.11.2017 / 18:0732РусŁacБел

Беларус фінішаваў у адным з найцяжэйшых марафонаў з нацыянальным сцягам

Журналіст Зьміцер Ягораў узяў удзел у Атэнскім клясычным маратоне ў Грэцыі, гісторыі якога больш за 2,5 тысячы гадоў, паведамляе радыё «Свабода».

Яна зьвязаная з паданьнем пра грэцкага героя Фідыпіда, які бег з навіною ад Маратона да Атэнаў, каб абвясьціць аб перамозе грэкаў над пэрсамі. Учынак Фідыпіда скончыўся для яго трагічна, ён памёр на фінішы.

Атэнскі клясычны маратон лічыцца адным з самых складаных.

Зьміцер Ягораў прабег 42 кілямэтры за 4 гадзіны 17 хвілінаў 33 сэкунды. На 16.45 менскага часу беларус быў на 5 476 месцы. Сёлета ў забегу прымаюць удзел каля 18 500 чалавек.

«З сабою я ўзяў наш сьцяг, бо ён дадае сілы на апошніх кілямэтрах. Калі яго разгортваеш, то разумееш, што застаецца толькі адное — наперад. Забываешся на момант на боль, стому. Гэта вельмі хвалюючы момант для мяне», — распавёў Свабодзе Зьміцер Ягораў.

Ён быў не адзіным беларусам у Атэнскім клясычным маратоне. У ім бралі ўдзел і сябры менскага клубу «I run».

Зьміцер Ягораў працуе на Белсаце. Ён вядзе блог, у якім дзеліцца досьведам, як пачаць бегаць з нуля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930