Даслаць навіну
Знайсці
19.09.2008 / 10:51

Сэрбскае радыё: Славалюб Мусьлін узначаліў менскае «Дынама»

Прэс-служба менскага "Дынама" абвяргае інфармацыю пра прызначэньне. Але сербскі спэцыяліст ужо раздае інтэрвію, у якіх дзеліцца плянамі на будучыню.


Фота B92

Сербскае радыё B92 паведаміла, што вядомы сербскі спэцыяліст Славалюб Мусьлін узначаліў футбольны клюб «Дынама» Менск.

Кантракт падпісаны на два гады, а папярэдні трэнер Ігар Крывушэнка звольнены за незадавальняючыя вынікі.

Тым часам прэс‑аташэ клюба Алег Сабалеўскі ўвечары 18 верасьня ў інтэрвію БелаПАНу абвергнуў інфармацыю пра прызначэньне Славалюба Мусліна,
зазначыўшы, што Крывушэнка, які ў лістападзе 2007 г. перайшоў у "Дынама" з БАТЭ, працягвае ўзначальваць менскі клюб.

Тым часам С. Мусьлін раздае ўжо інтэрвію сербскім СМІ, у якіх дзеліцца плянамі на канцоўку сэзону, зазначаючы, што адставаньне ад першага месца (ад БАТЭ) складае ўсяго сем пунктаў, а 4‑е месца, на якім знаходзіцца зараз «Дынама», «жалезна зацэмэнтавана» за клюбам.

«Уражаньні ад клюба выдатныя. «Дынама» -- каманда зь вялікімі амбіцыямі. Выдатна, што на ўсе матчы чэмпіянату будзем езьдзіць аўтобусам, бо найдалейшая адлегласьць ад сталіцы 250 км», - цытуе Мусьліна В92.

Чуткі пра прызначэньне Мусьліна зьявіліся пры канцы мінулага тыдня, калі сербскі спэцыяліст наведаў у Барысаве матч першынства Беларусі паміж жодзінскім «Тарпэда» і менскім «Дынама».

В92 зазначае, што прэзыдэнт менскага «Дынама» прапаноўваў паўабаронцу маскоўскага «Лякаматыва» і зборнай Беларусі Сяргею Гурэнку стаць памочнікам Мусьліна. Але беларус адмовіўся.

Славалюб Мусьлін нарадзіўся ў 1953 г. у Крагуевацы. Гуляў за бялградзкія ОФК, «Црвену звезду» (правёў за армейцаў 302 гульні, і быў трохразовы чэмпіён Югаславіі). гуляў таксама за францускія «Ліль», «Кан», «Брэст».

Трэнерскую кар'еру распачаў у 1988 г. Трэніраваў «Брэст», «По», «Бардо», «Раджу» з Касаблянкі (стаў чэмпіёнам Марока), «Црвену Звезду» (прывёў каманду да чэмпіёнства ў 2000, 2001, 2004), бэльгійскі "Локерэн".

Трэніраваў таксама вядомы цяпер кожнаму беларусу баўгарскі «Леўскі» ў 2001—2003 гг. Чэмпіён Баўгарыі ў 2002 г.

Трэніраваў данецкі «Мэталюрг», маскоўскі «Лякаматыў» (у 2006 г. чыгуначнікі занялі ў чэмпіянаце Расеі 3-е месца), падмаскоўныя «Хімкі». «Хімкі» завяршылі мінулы сэзон 9-мі, у красавіку 2008 г. Мусьлін быў звольнены за кепскія вынікі ў чэмпіянаце, але клюб працягвае ісьці на апошнім месцы.

ул. інф.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31