Знайсці
11.11.2017 / 22:29РусŁacБел

Ільвы Атласа не пусцілі «сланоў» на чэмпіянат свету па футболе

Сёння вызначыліся ўсе каманды ад Афрыкі, што паедуць у наступным годзе на чэмпіянат свету па футболе ў Расію. Гэта зборныя Туніса (арлы Карфагена) і зборная Марока (ільвы Атласа), што фінішавалі ў сваіх групах першымі.

Туніс згуляў унічыю з Лівіяй 0:0, а мараканцы ў гасцях выйгралі ў Кот-д'Івуара («сланоў») 2:0. Цікава, што галоўны трэнер мараканцаў, француз Эрве Рэнар акурат трэніраваў на мінулым чэмпіянаце свету зборную Кот-д'Івуара. Да таго ж мараканцы ў шасці гульнях групавога раўнду не прапусцілі ніводнага мяча.

На чэмпіянат свету па футболе выйшлі 26 зборных:

Расія (гаспадыня), Англія, Бельгія, Германія, Ісландыя, Іспанія, Партугалія, Польшча, Сербія, Францыя; Коста-Рыка, Мексіка, Панама; Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Уругвай; Егіпет, Марока, Нігерыя, Сенегал, Туніс; Іран, Паўднёвая Карэя, Саўдаўская Аравія, Японія.

Яшчэ шэсць зборных вызначацца ў стыкавых гульнях.

Сёння вечарам першы такі матч згуляюць Данія і Ірландыя (матч у адказ пройдзе ў аўторак).

У нядзелю адбудуцца матчы ў адказ: Грэцыя — Харватыя і Швейцарыя — Паўночная Ірландыя. У панядзелак: Італія — Швецыя.

У стыкавых паядынках гуляюць таксама: Аўстралія — Гандурас, Перу — Новая Зеландыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930