Знайсці
11.11.2017 / 18:5131РусŁacБел

Трамп расказаў, за што Пуцін крыўдуе на яго

Сёння з'явілася інфармацыя пра тое, што кіраўнік ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін каротка перамовіліся падчас саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. Пазней Трамп расказаў журналістам, пра што была тая размова.

Трамп чарговы раз спытаў у Пуціна, ці ўмешвалася Расія ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША.

«Ён сказаў, што ён не ўмешваўся. Я спытаў у яго зноў… Ён сказаў, што ён зусім не ўмешваўся ў нашыя выбары, — цытуе Трампа axios.com. — Кожны раз, калі ён бачыць мяне, ён кажа: «Я не рабіў гэтага», і я сапраўды лічу, што, калі ён кажа мне, ён верыць у гэта. Я думаю, што ён вельмі абражаны гэтым, што не вельмі добра для нашай краіны».

У студзені спецслужбы ЗША заявілі, што Расія ўмешвалася ў выбарчую кампанію ў 2016 годзе. Цяпер ідзе расследаванне, выстаўленыя першыя абвінавачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930