Знайсці
11.11.2017 / 19:2962РусŁacБел

Лукашэнка глядзеў тэніс з Цяцерыным і Ксеніяй Санковіч ФОТЫ

У суботу на трыбунах 9-тысячнай «Чыжоўка-Арэны» прайшла цырымонія адкрыцця фінальнага матчу Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі зборных Беларусі і ЗША.

Сярод заўзятараў быў і Аляксандр Лукашэнка. Абапал яго сядзелі былая гімнастка Ксенія Санковіч і кіраўнік тэніснай федэрацыі Сяргей Цяцерын. Таксама побач былі заўважаныя бізнэсоўцы Аляксандр Шакуцін (сядзіць справа ад Цяцерына) і Аляксандр Машэнскі (у тым жа шэрагу, далей злева), расійскі прадзюсар Віктар Дробыш (яшчэ далей злева), прэс-сакратарка прэзідэнта Наталля Эйсмант і прыгажуня з службы пратакола Дар'я Шманай (перад Лукашэнкам). А шэрагам вышэй сядзела кіраўніца Адміністрацыі Наталля Качанава.

Для беларускіх тэнісістак гэта першы ў гісторыі выхад у фінал Кубка Федэрацыі, а зборная ЗША з'яўляецца рэкардсменам па колькасці перамог — у яе 17 чэмпіёнскіх тытулаў. Сёння гуляюць другі нумар беларускай каманды Аляксандра Сасновіч і першая ракетка амерыканскай дружыны Кока Вандэвеге.

12 лістапада адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі: Арына Сабаленка — Кока Вандэвеге, Аляксандра Сасновіч — Слоан Стывенс. Пасля пройдзе парная сустрэча, у якой беларускі Вера Лапко і Лідзія Марозава будуць супернічаць з амерыканкамі Элісан Рыске і Шелбі Роджэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930