Знайсці
11.11.2017 / 12:0826РусŁacБел

Беларусы сталі атрымліваць менш пераказаў з-за мяжы

Беларусы сталі прыкметна менш атрымліваць з-за мяжы грашовых пераказаў. Так, у трэцім квартале гэтага года з-за мяжы ў Беларусь паступіла праз міжнародныя сістэмы грашовых пераказаў амаль 82,6 мільёна долараў, паведамілі ў Нацбанку, піша tut.by. Для параўнання: у другім квартале гэтага года гэтая сума склала 101,2 мільёна даляраў, а ў першым - 94,3 мільёна.

У сярэднім адзін пераказ з-за мяжы ў трэцім квартале склаў 305,51 даляра, у другім - 346,14 даляра, а ў першым - 349,55.

Пры гэтым беларусы сталі больш грошай адпраўляць за мяжу. Калі ў другім квартале агульная сума пераказаў за мяжу склала 40,4 мільёна долараў, то ў трэцім - 45,4 мільёна.

Нагадаем, беларусы апынуліся ў лідарах па ўзроўні зарплаты сярод працоўных мігрантаў, якія прыязджаюць у Расію. Пры гэтым нашы суайчыннікі, паводле апытання, сталі радзей адпраўляцца на заробкі ў суседнюю краіну.

Паводле ацэнак экспертаў Інстытута сацыялогіі пры НАН Беларусі, у цяперашні час шукаюць працу за мяжой не менш за 8-10% беларусаў. Калі іх намаганні скончацца поспехам (а попыт на іх досыць вялікі), нашу эканоміку чакаюць сур'ёзныя ўзрушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930