Знайсці
11.11.2017 / 10:54РусŁacБел

Беларускія хакеісты перамаглі французаў на этапе «Еўрачэленджа»

Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі ў авертайме Францыю з лікам 3: 2 (0: 2, 1: 0, 1: 0, 1: 0) на этапе «Еўрачэленджа» у Сержы, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Беларусы прапусцілі двойчы ў першыя дваццаць хвілін гульні. У супернікаў дакладныя кідкі ў свой актыў запісалі Стэфан Да Коста і Аліўе Дам-Малька. Пасля перапынку падапечныя Дэйва Льюіса намаганнямі Джэфа Плата ў сярэдзіне другога перыяду змаглі адыграць адно ачко - 1: 2.

На 48-й хвіліне матчу Дзмітрый Дзярабін паспеў на дабіванне шайбы і зрабіў лічбы на табло роўнымі - 2: 2.

Асноўны час сустрэчы завяршыўся ўнічыю, а ў дадатковым перыядзе дакладны кідок Андрэя Бялевіча прынёс перамогу беларусам - 3: 2.

У першым туры ў Сержы беларуская каманда саступіла 5: 7 Латвіі. У заключны дзень турніру, 11 лістапада, беларусы сустрэнуцца з камандай Славеніі.

Турнірнае становішча: 1. Латвія - 6 ачкоў (2 матчы), Беларусь - 2 (2), Славенія - 2 (2), Францыя - 2 (2).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930