Знайсці
10.11.2017 / 23:18РусŁacБел

«Ільвы Тэрангі» другі раз у гісторыі выйшлі на ЧС па футболе

AFP

Зборная Сенегала стала 24-м па ліку ўдзельнікам чэмпіянату свету па футболе.

У пятніцу яна перамагла ў гасцях зборную ПАР з лікам 2:0 і перад апошнім турам забяспечыла першае месца ў групе D афрыканскай кваліфікацыі ЧС-2018. Для сенегальцаў гэта ўсяго толькі другі падобны поспех у гісторыі.

Сенегал - 11, Буркіна-Фасо, Каба-Вэрдэ - 6, ПАР - 4

Сенегал гуляў на чэмпіянаце свету ў 2002 г., прычым у групавым турніры заняў 2-е месца, абышоўшы Уругвай і Францыю, у 1/8 фіналу ў дадатковы час выйграў у Швецыі (2:1), а ў 1/4 фіналу ў дадатковы час прайграў Турцыі (0:1). «Ільвы Тэрангі» былі адной з самых яркіх зборных на тым чэмпіянаце. Прычым сёння Сенегал трэніруе капітан зборнай-2002 Алью Сісэ

Гэтымі днямі праходзяць стыкавыя матчы ў Еўропе.

У чацвер у першым матчы Харватыя разграміла Грэцыю 4:1, а Швейцарыя выйграла ў гасцях у Паўночнай Ірландыі 1:0. У пятніцу Швецыя на сваім полі адолела Італію — 1:0.

У суботу вечарам пройдзе першы матч Данія — Ірландыя, таксама ў суботу вызначыцца дзве апошнія краіны з Афрыкі. Імаверна гэта будуць Туніс і Кот-д'Івуар (або Марока)

У ноч з пятніцы на суботу гулялі Гандурас — Аўстралія, Новая Зеландыя — Перу. У абодвух матчах зафіксавана нічыя 0:0.

Матчы ў адказ пройдуць з нядзелі па сераду

На чэмпіянату свету выйшлі:

Еўропа: Расія (гаспадыня), Англія, Бельгія, Германія, Ісландыя, Іспанія, Партугалія, Польшча, Сербія, Францыя;

Паўночная і Цэнтральная Амерыка: Коста-Рыка, Мексіка, Панама;

Паўднёвая Амерыка: Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Уругвай;

Афрыка: Нігерыя, Егіпет, Сенегал. 

Азія: Іран, Паўднёвая Карэя, Саудаўская Аравія, Японія.

Лёсаванне групавога турніру ЧС пройдзе 1 снежня, сам чэмпіянат свету з 15 чэрвеня па 15 ліпеня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера