Знайсці
10.11.2017 / 17:5115РусŁacБел

Амерыканка ажанілася з уласнай маці і атрымала 10 гадоў турмы

26-гадовая жыхарка штата Аклахома Місці Вельвет Спэн, якая летась узяла шлюб са сваёй біялагічнай маці, была на гэтым тыдні прысуджаная да 10 гадоў турмы з адтэрміноўкай выканання прысуду, паведамляе Tulsa World.

Фота tulsaworld.com.

Яна паўстала перад судом прысяжных і цалкам прызнала сваю віну ў незаконным уступленні ў шлюб з 44-гадовай Патрышай Эн Спэн, якая была запісана як Патрыша Эн Клэйтан у заяве на атрыманне шлюбнай ліцэнзіі, пададзенай у сакавіку 2016 у графстве Команч.

26-гадовая Місці Вельвет вырасла з бабуляй, бо яе маці — 44-гадовая Патрыша Спэн — была пазбаўленая бацькоўскіх правоў. У 2014 годзе Місці змагла зноў пабачыць маці, паміж імі пачаліся адносіны, а шлюб сваякі вырашылі зарэгістраваць у сакавіку 2016 года.

Маці сваю віну ў судзе прызнаваць адмовілася. Па словах жанчыны, жаніцьбай яны не парушаюць законаў, бо пасля пазбаўлення бацькоўскіх правоў імя маці было прыбрана з пасведчання аб нараджэнні дачкі.

Больш за тое, для 44-гадовай Патрысіі падобная сувязь не першая. У 2008 годзе жанчына выйшла замуж за роднага сына, аднак іх шлюб быў скасаваны па яго просьбе. Сын заявіў, што гэты саюз незаконны.

Інцэст у Аклахоме з'яўляецца крымінальным злачынствам і караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 10 гадоў.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера