Знайсці
10.11.2017 / 16:2814РусŁacБел

У Баранавічах прапануюць пасаду дырэктара з веданнем кітайскай мовы за 265 рублёў у месяц

Сярод 999 лістападаўскіх вакансій з прапановамі працы ў Баранавічах не было выяўлена аніводнай з заробкам які перавышае 807 рублёў, а колькасць такіх вакансій вельмі малая, паведамляе Intex-press.

Затое на іншым канцавоссі спісу вакансій было куды больш, а антырэкордам можна лічыць прапанову пасады дырэктара з веданнем кітайскай мовы з заробкам у 265 рублёў у фірме «ЦРРЦ-КУЭК ЧыгунДарТэхніка». Столькі ж у Баранавічах прапануюць грузчыкам у прадпрыемстве грамадскага харчавання «Школьнік» і кіроўцы электравазка трэцяга разраду.

ТАА «ЦРРЦ-КУЭК ЧыгунДарТэхніка» гэта створанае ў мінулым годзе сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па рамонце рухомага складу чыгункі. «НН» не ўдалося датэлефанавацца сёння ў офіс кампаніі, каб даведацца, ці запоўненая ўжо вакантная пасада дырэктара.

На сайце упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавіцкага гарвыканкама на 8 лістапада было размешчана 999 вакансій працы. З іх у 238 прапаноўвалі заробак у 300 рублёў і ніжэй, а ў 144 вакансіях - 500 рублёў і вышэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930