Знайсці
10.11.2017 / 15:569РусŁacБел

Да 100-годдзя БНР выйшаў насценны каляндар «Адрасы БНР» ФОТАФАКТ

Да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, што будзе адзначацца ў наступным годзе, выйшаў насценны каляндар «Адрасы БНР». Ён змяшчае 12 будынкаў, у якіх у розны час адбываліся падзеі, звязаныя з БНР.

Гэта — Купалаўскі тэатр, дзе ў снежні 1917 года адбыўся гістарычны Першы Усебеларускі з’езд, дом купца Мураўёва ў Гродне, дзе знаходзіўся ўрад БНР пасля выезду з Мінска, будынак Беларускай місіі ў Рызе. Ёсць у календары Вільня, Коўня, Прага, Талін і нават Нью-Ёрк!

Кожны з «адрасоў БНР» прэзентаваны ў сучасным выглядзе, з пазначэннем цяперашняга адрасу і ранейшага. Дзякуючы календару можна знайсці дом, дзе жылі прэзідэнты БНР Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка ў Празе.

Уклала каляндар гісторык Наталля Гардзіенка, а аздабленнем займаўся кіраўнік студыі «Адліга» Анатоль Лазар.

Апытанка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930