Знайсці
09.11.2017 / 19:1810РусŁacБел

1,5% маладых беларусаў валодае болей чым адною замежнаю мовай

Пры гэтым яшчэ каля 6 адсоткаў беларускай моладзі свабодна валодае адной замежнай мовай. Аднак увогуле не ведае ніводнай замежнай мовы звыш 20 працэнтаў маладых беларусаў — паведамляе thinktanks.by

Такімі атрымаліся вынікі апытання, праведзенага Даследчым цэнтрам ІПМ. Апытанне праводзілася ў межах праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі, які рэалізуецца пры падтрымцы Еўрасаюза. Ягоныя вынікі былі прадстаўленыя на канферэнцыі KEF-2017 «Асновы будучыні» у Мінску.

У апытанні ўдзельнічала 1 тысяча рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 21 года, якія атрымалі ці працягваюць атрымліваць сярэднюю адукацыю.

У той жа час падчас апытання 31,9% рэспандэнтаў паведамілі, што праграма навучання замежных моваў мае патрэбу ў зменах у першую чаргу. Гэта быў у адказах самы папулярны прадмет, які патрабуе зменаў. Даследаванне таксама паказала, што пераважная большасць беларускіх школьнікаў і студэнтаў не выключае верагоднасць сваёй працы за мяжой.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера