Знайсці
09.11.2017 / 18:3614РусŁacБел

Беларусь будзе адпраўляць ядзерныя адкіды Астравецкай АЭС у Расію

Пагадненне аб будаўніцтве БелАЭС прадугледжвае магчымасць адпраўкі адпрацаванага ядзернага паліва (АЯП) у Расію — заявіў сёння намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, паведамляе БЕЛТА.

Фота Дзмітрыя Брушко

«У міжурадавым пагадненні па ўзвядзенню БелАЭС, якое мы падпісалі яшчэ ў 2012 годзе, норма аб тым, што мы можам адпраўляць адпрацаванае ядзернае паліва на перапрацоўку, прадугледжана», — сказаў Міхадзюк. «Гэта значыць прынцыпова у нас пагадненне падпісана, ужо працоўныя дакументы ў стадыі распрацоўкі», - дадаў ён.

Паводле слоў намесніка міністра, у праекце атамнай станцыі прадугледжаныя тэхналогіі па перапрацоўцы эксплуатацыйных ядзерных адходаў, якія пэўны час будуць захоўвацца на станцыі. Акрамя таго для гэтых мэтаў будзе будавацца спецыяльнае сховішча.

«Яно і сёння ёсць у рэспубліцы, таму што ў нас ядзерныя адкіды не толькі ад атамнай станцыі - і медыцына, і іншыя галіны народнай гаспадаркі маюць такія адкіды, і ў краіне арганізаванае іхняе захоўванне», - растлумачыў намеснік міністра.

Беларуская АЭС будуецца паводле тыпавогау расійскага праекту АЭС-2006 новага пакалення «3+» блізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года, другі - у 2020-м.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930