Знайсці
09.11.2017 / 17:295РусŁacБел

З літрам у страўніку і без правоў — як тры машыны ДАІ лавілі брэсцкага гоншчыка ВІДЭА

Cёння ноччу каля дванаццатай гадзіны тры экіпажы брэсцкага ДАІ спрабавалі затрымаць на вуліцах горада аўтамабіль «Опель Астра», за рулём якога — як пасля высветлілася — знаходзіўся 38-гадовы жыхар вёскі Відамля Камянецкага раёна. Кіроўца быў без правоў і ў стане алкагольнага ап'янення, паведамляе ДАІ Брэста.

Пра аўто, якое выконвала дзіўныя манёўры, ў ДАІ паведамілі па тэлефоне іншыя кіроўцы. Уключыўшы маячкі сіняга і чырвонага колераў, інспектары неаднаразова выказвалі патрабаванні спыніцца, у адказ на якія кіроўца толькі паскараўся.

На вул. Янкі Купалы кіроўца выехаў на сустрэчную паласу, чым стварыў рэальную пагрозу жыццю і здароўю іншых людзей. На шчасце, неўзабаве пасля гэтага парушальнік быў затрыманы. У пераследзе і затрыманні ўдзельнічалі тры экіпажы ДАІ.

Інспектары, што затрымалі бяспраўніка, адзначылі факт, што і кіроўца, і пасажыр, нягледзячы стан алкагольнага ап'янення, былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

У кіроўцы ў крыві было 1,9 праміле алкаголю, што прыкладна адпавядае ўжыванню ад 0,7 да 1 літра моцных спіртных напояў пры масе цела да 100 кілаграмаў. На парушальніка складзена 7 адміністрацыйных пратаколаў.

Відэа пераследу і затрымання - ДАІ Брэст.

ДАІ Брэст

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930