Знайсці
09.11.2017 / 16:458РусŁacБел

Навукоўцы ўпершыню вырасцілі ў прабірцы паўнавартасную скуру і перасадзілі яе дзіцяці

Генетыкі і біёлагі з Нямеччыны ўпершыню штучна вырасцілі паўнавартасную скурную тканку і выкарысталі яе, каб выратаваць жыццё дзіцяці, з якога злазіла скура праз цяжкае генетычнае захворванне, гаворыцца ў часопісе Nature.

Сямігадовае дзіця, як распавядаюць аўтары артыкула, пакутавала на вельмі рэдкае генетычнае захворванне — пагранічны булёзны эпідэрмаліз.

Калі дзіця патрапіла ў шпіталь, у яго ўжо не было каля 60% скуры. Некаторыя ўчасткі на целе аднак засталіся амаль цэлымі, што дазволіла навукоўцам атрымаць невялікую колькасць ствалавых клетак з іх, выдаліць мутантную версію гена і замяніць яе на яго правільную копію. Пасля гэтага навукоўцы размножылі клеткі ў прабірцы і прымусілі іх ператварыцца ў розныя тыпы клетак скуры.

Вырасціўшы прыкладна квадратны метр штучнае скуры, навукоўцы перасадзілі невялікі яе кавалачак на руку дзіцяці для праверкі рэакцыі арганізму, а потым замянілі ўжо каля 80% скурнага покрыва.

Праз год скура цалкам прыжылася і маленькі пацыент быў выпісаны са шпіталя. Зараз навукоўцы рэгулярна назіраюць за ім, бо невядома, наколькі падобная працэдура павялічвае шанцы развіцця рака скуры.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера