Знайсці
09.11.2017 / 13:191РусŁacБел

Былая кіраўніца Yahoo абвінаваціла «расейскіх агентаў» ва ўзломе 3 мільярдаў акаўнтаў кампаніі

Былая кіраўніца амерыканскай кампаніі Yahoo Марыса Маер абвінаваціла расейскіх агентаў ва ўзломе трох мільярдаў акаўнтаў, паведамляе Reuters.

На пасяджэнні Маер выбачылася за ўзлом, які закрануў усе акаўнты карыстальнікаў Yahoo ў 2013 годзе, пра што стала вядома толькі нядаўна.

Чытайце: У Yahoo скралі 3 мільярды пароляў — гэта найбуйнейшы выпадак крадзяжу ў гісторыі

«Гэтыя ўзломы адбыліся падчас майго кіраўніцтва, і як кіраўнік кампаніі я хачу прынесці шчырыя прабачэнні кожнаму нашаму карыстальніку. Нашыя меры дапамаглі абараніцца ад прыватных і прафінансаваных дзяржавай нападаў, аднак, на жаль, расійскія агенты праніклі ў нашы сістэмы і скралі дадзеныя карыстальнікаў», — сказала Маер.

Упершыню Yahoo паведаміла пра гэты ўзлом у 2016 годзе. Тады казалі аб адным мільярдзе ўзламаных акаўнтаў. Пра тры мільярды кампанія распавяла толькі ў кастрычніку 2017 года.

Хакеры маглі атрымаць доступ да імёнаў, а таксама паролі, адрасы электроннае пошты, нумары тэлефонаў і даты нараджэння карыстальнікаў Yahoo. Да кастрычніка гэтага года супраць кампаніі быў пададзены 41 пазоў, які тычыцца масавага ўзлому.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930