Знайсці
09.11.2017 / 09:585РусŁacБел

У Мінску сёння прэзентуюць успаміны паўстанца 1863 года, цесця прэм'ера Грэцыі

9 лістапада а 18-й гадзіне ў Доме Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная) у рамках цыкла «Месяц польскай літаратуры» адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў Зыгмунта Мінейкі «З тайгі пад Акропаль. Успаміны з 1848—1866 гадоў».

Успаміны пераклала Марына Запартыка, а кніга выйшла ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» y выдавецтве «Лімарыус» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. Вядоўца — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, паведамляе Польскі інстытут у Мінску.

Зыгмунт Мінейка нарадзіўся ў 1840 г. у Балванішках на Гродзеншчыне. У 1858 г. паступіў у Мікалаеўскую вайсковую акадэмію Генштаба. У 1861 г. выкладаў правілы фартыфікацыі ў Генуі. Удзельнік Паўстання 1863 года на Ашмяншчыне. Асуджаны на смерць, але смяротны вырак быў заменены на 12 гадоў катаргі ў Сібіры, адкуль уцёк. Апынуўся ў Грэцыі. Займаўся археалогіяй і знайшоў храм Зеўса ў Дадоне, будаваў алімпійскія аб’екты, прымаў удзел у грэка-турэцкіх войнах. У 1910 г. грэчаскі парламент надаў яму званне ганаровага грамадзяніна краіны. Ягоная дачка Сафія была жонкай Георгіяса Папандрэу — прэм'ера Грэцыі ў 1944—1945, 1963—1965 гг.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера