Знайсці
09.11.2017 / 08:3621РусŁacБел

Раскрытыя самыя папулярныя сэксуальныя фантазіі

Вынікі сацыяльнага апытання з дапамогай мабільнага дадатку Doppler паказалі, што самай распаўсюджанай эратычнай фантазіяй з'яўляецца сэкс з некалькімі людзьмі або са знакамітасцямі. Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на выданне Refinery 29.

Удзел у анкетаванні ўзялі 241 жанчына і 159 мужчын. Рэспандэнты паведамілі пра свае найбольш частыя сэксуальныя фантазіі і фетышы. Аказалася, што ў мужчын і жанчын яны адрозніваюцца.

Падчас апытання 17,6% удзельнікаў паведамілі, што фантазіравалі пра групавы сэкс, а 16,5% — пра палавы акт са знакамітым чалавекам.

Пры гэтым сярод апытаных мужчын каля 38% уяўлялі сэкс з некалькімі людзьмі адначасова, сярод жанчын — толькі 8%.

Што тычыцца эратычных фантазій пра інтым з зоркай шоу-бізнэсу, то ім аддавалі перавагу прыкладна аднолькавая доля мужчын і жанчын — 12% і 14% адпаведна.

Рэспандэнты таксама фантазіравалі пра ролевыя гульні (14%), БДСМ-практыкі (7,7%) і сэкс у грамадскім месцы (3%).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера