Знайсці
09.11.2017 / 12:412РусŁacБел

У Яндэкс.Маркеце цяпер можна замаўляць тавары з Кітая, як з АліЭкспрэса

Кампанія «Яндэкс» стварыла ў «Яндэкс.Маркеце» асобны раздзел «Тавары з Кітая». У Беларусі сервіс працуе пакуль у тэставым рэжыме, хаця ў Расіі ў ім ужо прадстаўлена больш як 500 тысяч тавараў. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі ў «АліЭкспрэса» з'явіўся адзіны сапраўды вялікі канкурэнт.

Як паведаміла «Нашай Ніве» кіраўніца прэс-службы Яндэкса Наталля Жураўлёва, галоўная ідэя новага сэрвіса — адзіны карыстальніцкі інтэрфейс для замовы тавараў мясцовых і кітайскіх прадаўцоў, каб зрабіць шопінг больш зручным. 

Прадстаўнікі сэрвісу адзначаюць, што іх «кітайскі» раздзел мае шэраг прынцыповых пераваг: зносіны з пакупнікамі на рускай мове (прадаўцы AliExpress разумеюць у лепшым выпадку англійскую) і бясплатную дастаўку.

«Яндэкс.Маркет» — сайт, на якім пакупнікі могуць параўноўваць цэны на аднолькавыя тавары ад розных прадаўцоў, замаўляць іх, а таксама дзяліцца сваімі водгукамі і ставіць ацэнкі. 

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера