Знайсці
07.11.2017 / 14:0110РусŁacБел

Расійскія нацбалы спрабавалі падпаліць помнік Ельцыну ў Екацярынбургу

Помнік першаму прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну, усталяваны ў Екацярынбургу ля ўваходу ў Ельцын-цэнтр, спрабавалі падпаліць актывісты незарэгістраванай партыі «Іншая Расія» [«Другая Россия»], перадае РБК.

Помнік першаму прэзідэнту Расіі Барысу Ельцыну ля будынка Ельцын-цэнтра. Фота: ТАСС.

«Раніцай прайшла акцыя нацбалаў. Помнік быў абліты бензінам і падпалены. Затрыманы адзін з актывістаў Ігар Шчука», — напісаў у твітары прадстаўнік арганізацыі Аляксандр Аверын.

«Акцыя прымеркавана да 100-годдзя рэвалюцыі 1917 года», — дадаў Аверын.

«Помнік у парадку, ніякіх пашкоджанняў не атрымаў, — яго не паспелі падпаліць», — удакладнілі РБК ў прэс-службе Ельцын-цэнтра.

Раней нацболы ўжо ладзілі акцыі ў Ельцын-цэнтры. Так, паводле Аверына, у красавіку 2017 года яны вывесілі на будынку цэнтра банер з надпісам «Ельцын, гары ў пекле!»

Барыс Ельцын займаў пасаду прэзідэнта Расіі з 1991 па 1999 год. 31 снежня 1999 года добраахвотна сышоў у адстаўку, прызначыўшы выконваючым абавязкі прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які займаў на той момант пасаду прэм'ер-міністра.

Барыс Ельцын памёр 23 красавіка 2007 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930