Знайсці
07.11.2017 / 11:02РусŁacБел

У Гомелі пры пажары ў прыватным доме загінулі тры чалавекі ФОТА

У Гомелі, на вул. Кунцэвіча, пры пажары ў прыватным доме 6 лістапада загінулі тры чалавекі, перадае МНС.

Выратавальнікі атрымалі паведамленне ў 20.48. Пасля пыбыцця на месца выратавальнікі вызначылі, што гарэнне адбываецца ўнутры драўлянага дома, з акна ідзе густы дым.

На падлозе ў жылых пакоях выратавальнікі знайшлі гаспадыню дома, яе сына і жонку сына.

Гаспадыня, 1950 года нараджэння, пенсіянерка, яе сын, 1980 года нараджэння, непрацоўны, і яго жонка, 1979 года нараджэння, пражывалі сумесна.

Дзвюх жанчын і мужчыну перадалі работнікам хуткай медыцынскай дапамогі, якія канстатавалі іх смерць.

Адна з версій прычыны ўзнікнення пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930