Знайсці
07.11.2017 / 09:2236РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў беларусаў са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі

Лукашэнка павіншаваў беларусаў са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі, гаворыцца ў віншаванні

«У сусветнай гісторыі ёсць вехі і падзеі, якія ўплываюць на лёсы народаў, прадвызначаючы іх далейшае развіццё. Кастрычнік 1917 года азнаменаваны з'яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне», — адзначаецца ў віншаванні.

«Сфарміраваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы пакладзены ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэцыялу сучаснай беларускай дзяржавы, — адзначае прэс-служба. — Сёння мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек - сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930