Знайсці
03.11.2017 / 11:591РусŁacБел

У доўгія выходныя будзе цёпла

Delfi.lt

У гэтыя выходныя ў Беларусі чакаецца па-асенняму цёплае надвор'е. Але без дажджоў і туману не абыдзецца. Пра гэта TUT.BY распавяла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святлана Рыбакова.

4 лістапада, у суботу, чакаюцца невялікія дажджы. Месцамі туман. Мінімальная тэмпература паветра ноччу 0 … +6°С, максімальная днём + 5 … 11°С.

У Мінску без істотных ападкаў, тэмпература ноччу + 2 … 4°С, максімальная днём + 7 … 9°С.

У нядзелю і панядзелак, 5 і 6 лістапада, у вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі 5 лістапада ноччу і раніцай па ўсходзе краіны невялікія дажджы. У асобных раёнах чакаецца туман.

Ноччу 0 … +5°С, максімальная днём + 6 … 12°С.

У Мінску без істотных ападкаў, тэмпература ноччу + 2 … 4°С, максімальная днём + 7 … 9°С.

7 лістапада, у аўторак, пад уплывам малаактыўнага фронту ў асобных раёнах Беларусі пройдуць невялікія дажджы, месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 1 … 7°С, максімальная днём + 4 … 10°С.

У сераду, 8 лістапада, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 … +3°С, па паўднёвым захадзе да +6 ° С; максімальная днём + 3 … 9°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930