Знайсці
02.11.2017 / 17:422РусŁacБел

Трэнер зборнай па тэнісе патлумачыў, чаму не будзе Азаранка ў фінале Кубка федэрацыі

Капітан жаночай нацыянальнай каманды Беларусі Эдуард Дуброў у інтэрв'ю карэспандэнту «Прессбола» Сяргею Вярсоцкаму патлумачыў, чаму не стаў выклікаць Вікторыю Азаранка на матчы фіналу Кубка федэрацыі супраць амерыканак, якія 11—12 лістапада пройдуць на «Чыжоўка-Арэне».

— А што з Азаранка?

— Ну глядзіце… Нават калі Віка ў апошні момант з'явіцца ў Мінску, я не магу трымаць у камандзе пяць чалавек, заяўка складаецца з чатырох. У якім стане яна вырвецца, калі вырвецца, з ЗША ў Беларусь? Вы сабе ўяўляеце гэты стан пры тых абставінах, у якіх яна апынулася ў Лос-Анджэлесе? Вядома, хай прыязджае, хай пабудзе разам з камандай, як гэта было ў гульні са Швейцаркай, хай дапамагае дзяўчатам маральна, але паставіць на матч…

Я не маю ўяўлення аб узроўні яе гатоўнасці, Віка не гуляла з ліпеня, бачна, што яна страціла ў вазе, прычым, мяркуючы па ўсім, не за кошт тлушчавай тканкі, а за кошт мышачнай масы. Ну як я яе магу выпусціць на корт у фінале Кубка федэрацыі хоць бы на адзін матч?

Тут няма папроку на яе адрас, яна трапіла ў найскладанейшую жыццёвую сітуацыю, якой нікому не пажадаеш. Маладая мама, маленькае дзіця, усе гэтыя суды па пытаннях апякунства… Больш за фізічныя кандыцыі мяне турбуе яе маральна-псіхалагічны стан. І ў такім становішчы, лічу, Віку не трэба чапаць і ўскладаць на яе нейкія абавязацельствы. Калі ўсё складзецца добра, і Азаранка вернецца ў тэніс, вядома, яна яшчэ дапаможа зборнай Беларусі. А пакуль дзяўчатам трэба пастарацца згуляць фінал без яе, — сказаў Дуброў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера