Знайсці
02.11.2017 / 15:0816РусŁacБел

Мінскую прастору «Цэх» выселілі, не назваўшы прычыны

Культурная прастора «Цэх» страціла памяшканьне на менскай Кастрычніцкай вуліцы: арэндадаўца і ўладальнік суседняга з «Цэхам» бару «Хуліган» Аляксандар Астрашэўскі два дні таму паведаміў «Цэху», што ім трэба «як мага хутчэй» сабраць рэчы і выехаць. Рашэньне было прынятае ў час выставы пра цэнзуру і самацэнзуру, паведамляе Радыё Свабода.

Як кажа Свабодзе дырэктарка «Цэху» Юлія Дарашкевіч, арэндадаўца адмовіўся назваць прычыны «высяленьня», але быў вельмі катэгарычны:

«Мы губляемся, мы ня ведаем, якія могуць быць прычыны, — кажа Дарашкевіч. — Мы існуем чатыры з паловай гады. Калі б быў нейкі ўзровень крамолы, даўно ўжо па нас бы прыйшлі. Калі мы пачыналі, мы былі ледзь не адзінай такой пляцоўкай. Цяпер жа шмат розных пляцовак, выставаў, лекцыяў розных. Я ня думаю, што гэта такая ўвага ідэалягічнага кшталту… Хаця хто ведае!

Цяпер на Кастрычніцкай вуліцы адкрылася шмат прастораў, прыйшлі такія гульцы на культурным полі, у якіх значна большыя магчымасьці, чым у нас. Я не бяруся нешта прагназаваць, але выглядае на тое, што мы, магчыма, сталі для кагосьці нязручнымі, лішнімі, нейкай перашкодай.

Дакладна ведаю, што прычына не фінансавая, бо мы плацілі досыць вялікую арэнду, плацілі яе спраўна, цяпер у нас памяшканьне аплачанае да 9-га. Мне б самой хацелася ведаць сапраўдную прычыну».

Дарашкевіч кажа, што супрацоўнікі «Цэху» пакуль занятыя пакаваньнем рэчаў і рыхтуюцца шукаць новае памяшканьне або прыдумляць новы фармат. «Цэх» мае шмат доўгатэрміновых і рэгулярных праектаў, ён партнэр World Press Photo, мае ўласную фатапрэмію і мэдыяшколу, плянавалася вялікая выстава на вясну. Дарашкевіч перакананая, што дзейнасьць «Цэху» ня спыніцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930