Знайсці
02.11.2017 / 11:2336РусŁacБел

Дырэктар мінскага аэрапорта: Лаўкосты? Мы абралі іншы кірунак

У інтэрв'ю парталу «Мінск-навіны» дырэктар аэрапорта Мінск-2 Дзмітрый Мелікян патлумачыў, чаму лаўкосты — не варыянт для Беларусі.

— Магчыма, прызямляцца ў Мінску і лаўкосты?

— Некаторыя аэрапорты вымушаныя працаваць з нізкабюджэтнымі авіякампаніямі, бо няма сваіх, базавых. Зараз у СМІ ідзе інфармацыя пра судовыя працэсы з гэтымі кампаніямі. Бо лаўкосты, як правіла, спрабуюць не плаціць за паслугі аэрапорта. Мы абралі іншы кірунак. У нас усё-такі Нацыянальны аэрапорт Мінск, ён павінен развівацца па класічных узорах. А лаўкост-кампанія прывезла ў канчатковы пункт — далей твае праблемы. У тым жа Парыжы некалькі аэрапортаў, але лаўкост-кампаніі ляцяць не ў Шарль-дэ-Голь, а за 90 кіламетраў ад Парыжа, і дабірайся потым як ведаеш.

Па пунктуальнасці мы знаходзімся ў міжнародных топах «5 зорак». Гэта значыць, чалавек, выбіраючы наш аэрапорт і авіякампанію «Белавія», атрымлівае гарантыю таго, што ён паляціць і прыляціць своечасова. А дасягаецца гэта тым, што ўвесь персанал сканцэнтраваў свае дзеянні, прафесіяналізм на тое, каб выканаць сваю задачу, і так з дня ў дзень. Неяк я скарыстаўся паслугамі адной з нізкабюджэтных авіякампаній, у выніку мы спазніліся на дзве гадзіны. А кошт квіткоў… Не атрымалася ў пэўны дзень іх выкупіць, думаў: паеду заўтра. Але сёння квіток каштаваў, да прыкладу, 100 еўра, на наступны дзень — ужо 180.

Мы вызначылі свой варыянт, забяспечваючы пасажыраў зручным транзітам, высакакласным сэрвісам, кароткімі стыкоўкамі. Усе робім, каб багаж своечасова быў з аднаго самалёта на іншы перагружаны і адпраўлены па прызначэнні. Транзіт пасажыраў на сённяшні дзень у нас складае больш за 30%. А такі паказчык дае права называцца «хабам». Гэта найбольш паспяховыя аэрапорты, якія прапускаюць праз сябе вялікую колькасць транзітных пасажыраў у параўнанні з тымі, якія прылятаюць у канчатковы пункт.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031