Знайсці
02.11.2017 / 09:265РусŁacБел

Да 5 000 гадоў: якія дрэвы жывуць даўжэй за ўсіх? ФОТЫ

Мы ўжо распавядалі пра жывёл-рэкардсменаў, якія перажываюць чалавека на некалькі сотняў год. Але нават жыццё грэнландскай палярнай акулы працягласцю 500 год — нішто ў параўнанні з некаторымі раслінамі. 

Перажыла свой росквіт і заняпад старажытная егіпецкая цывілізацыя, нарадзіўся Хрыстос, утварылася першая беларуская дзяржава — Полацкае княства, была адкрыта электрычнасць, мінула Другая сусветная вайна, а некаторыя з гэтых дрэваў прайшлі праз тысячагоддзі і дагэтуль стаяць, застаючыся адзінымі сведкамі ўсіх падзей, што адбываліся на нашай планеце.

У гэтым артыкуле мы распавядзем пра дрэвы, працягласць жыцця якіх здольная ўразіць кожнага.

1. Мафусаіл — 4847 гадоў

Так называецца асцюкаватая міжгорная сасна, самае старое з вядомых жывых дрэваў, якое расце ў амерыканскай Каліфорніі. У 2012 годзе была знойдзеная іншая такая сасна, чый узрост яшчэ большы — да 5000 год. У Швецыі, дарэчы, расце звычайная елка, узрост якой ацэньваюць у 9550 год. Але насамрэч яна мае ўзрост толькі некалькі стагоддзяў і з'яўляецца вегетатыўным нашчадкам, што расце над памерлай елкай.

2. Секвоядэндран — 3500 гадоў

Для вечназялёных іглічных дрэваў секвоядэндран сямейства кіпарысавыя жыць па тры-чатыры тысячы год — звычайная справа. Шматлікія экзэмпляры маюць нават свае ўласныя імёны.

Цяпер гэтых велізарных раслін засталося не так і шмат. У прыродзе яны сустракаюцца ў Каліфорніі, культывуюцца таксама ў Еўропе.

3. Джая Шры Маха Бодхі — 2300 гадоў

Дрэва ў Шры-Ланцы, якое, паводле падання, было вырашчанае з адростка Дрэва Бодхі, пад якім прынц Гаўтама дасягнуў прасвятлення і стаў Будам. Гэтае дрэва таксама лічыцца самым старым у свеце дрэвам, пасаджаным чалавекам.

4. Ядловец Бенета — 2200 гадоў

Яшчэ адзін доўгажыхар з Каліфорніі — заходні ядловец — адносіцца да сямейства Кіпарысавых, для якіх, як ужо згадвалася вышэй, доўгажыхарства — правіла, а не выключэнне.

5. Дуб у Беларусі — 800 гадоў

Цар-дуб — у цэнтры. Фота: fotobel.by

Самым старым дрэвам у Беларусі лічыцца Цар-дуб, які расце ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. Ягоны ўзрост навукоўцы ацэньваюць у 800 гадоў, і, варта адзначыць, выглядае ён яшчэ даволі бадзёра.

Чытайце таксама: 152, 250, 512 гадоў: якія істоты жывуць даўжэй за ўсіх?

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера