Знайсці
01.11.2017 / 14:0642РусŁacБел

Мінскі аэрапорт патлумачыў, чаму няма надпісаў на беларускай мове

У Нацыянальным аэрапорце інфармацыя перадаецца па-англійску, па-руску, а з нядаўніх часоў і наогул з'явіўся расклад рэйсаў па-кітайску. Аднак беларускай мовы ў аэрапорце няма. Пры гэтым іншыя транспартныя прадпрыемствы краіны, у тым ліку Беларуская чыгунка і авіякампанія «Белавія» беларускую мову выкарыстоўваюць.

— Хацелася нагадаць, што ў нас дзве мовы нацыянальныя: і руская, і беларуская — адказаў дырэктар Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Дзмітрый Мелікян.- Але руская мова, у адрозненне ад беларускай, гэта яшчэ і адна з васьмі моў, якія прынятыя ў свеце як міжнародныя. Таму на сённяшні дзень інфармацыя падаецца на трох з васьмі агульнапрынятых моў.

Дзмітрый Мелікян адзначыў, што назва аэрапорта напісана па-беларуску, а на тэрыторыі аэрапорта «працуюць над папулярызацыяй беларускай мовы». Аднак інфармацыю на гэтай мове не перадаюць — «каб яна не скажалася».

— Трэба, каб людзі арыентаваліся нармальна. Асабліва з улікам таго, што сёння 30% карыстальнікаў аэрапорта — транзітныя пасажыры, якія не з'яўляюцца беларускамоўнымі. Мы ў першую чаргу робім так, каб было зручна пасажыру, каб не ўзнікала лішніх пытанняў. Хачу нагадаць, што бліжэйшыя рэгіёны РФ, такія як Смаленская, Пскоўская вобласці, таксама з'яўляюцца карыстальнікамі Нацыянальнага аэрапорта. Яны яго прынялі як лепшы варыянт у параўнанні з Маскоўскім аэравузлам.

Паводле яго слоў, сёння ўсе супрацоўнікі, якія працуюць з пасажырамі, валодаюць і замежнымі, і беларускай мовай.

З нагоды таго, што ў Мінскім аэрапорце на табло з'явіўся расклад па-кітайску зрабіў рэмарку гендырэктар «Белавія».

- Быў у Празе некалькі дзён таму і ўразіўся. Там, акрамя чэшскай і англійскай, надпісы яшчэ і на карэйскай. Аказалася, бо ў Празе шмат пасажыраў - карэйцы. Таму тое, што ў нас з'явілася кітайская — напэўна, нармальна, - дадаў Анатоль Гусараў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930