Знайсці
31.10.2017 / 17:3612РусŁacБел

Кітайскія астраномы папярэдзілі аб сутыкненні Зямлі з небяспечным метэарытам у найбліжэйшы час

Кітайскія астраномы паведамілі пра метэарыт G2-939, уваходжанне якога ў атмасферу Зямлі яны чакаюць цягам бліжэйшых дзён.

Ілюстрацыйны малюнак

Па прагнозах навукоўцаў, нябеснае цела можа зваліцца ў Ціхім або Індыйскім акіяне, ці, магчыма, ля берагоў Індыі. Аднак пасля кантакту з зямной атмасферай траекторыя метэарыта можа змяніцца, і тады ён упадзе ўжо на тэрыторыю Кітая, папярэдзілі астраномы.

Кітайскія спецыялісты абвінавацілі NASA ў адсутнасці інфармацыі аб небяспечным аб'екце. Між тым амерыканская служба заявіла, што яна папярэджвае толькі пра аб'екты, якія нясуць пагрозу непасрэдна Злучаным Штатам.

Цікава, што касмічны аб'ект G2-939 наогул не значыцца ў базе дадзеных Нацыянальнага агенцтва па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы ЗША (NASA).

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930