Знайсці
31.10.2017 / 11:081РусŁacБел

На «Лістападзе» пакажуць фільм пра «Народны альбом» ТРЭЙЛЕР

Дакумэнтальную стужку Сяргея Будкіна і Яўгена Шапчыца «Ненаўмысны шэдэўр» можна ўбачыць упершыню на вялікім экране на 24-м міжнародным кінафэстывалі «Лістапад» 6 лістапада, паведамляе партал tuzinfm.by. У межах адзінага паказу ў кінатэатры «Мір» адбудзецца таксама сустрэча са стваральнікамі «Народнага альбому».

Фільм «Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр» быў прэзэнтаваны ў ноч з 31 сьнежня на 1 студзеня 2017 году на тэлеканале «Белсат». Аўтары Сяргей Будкін і Яўген Шапчыц узяліся распавесьці пра гісторыю самага значнага музычнага праекту ў найноўшай беларускай гісторыі, які быў зроблены сябрамі на чыстым энтузіязьме. «Усе, хто меў дачыненьне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават розных краінах. Ды і сяброўства таго ўжо больш няма. Шмат хто зь іх сумняецца: а ці варта рэанімаваць тое, што было актуальна прыканцы 90-х? Некаторыя ж мяркуюць, што гэты праект — па-за часам, і цяпер, назапасіўшы досьведу, яны здольныя надаць яму другое дыханьне. Хто зь іх мае рацыю? Ці змогуць усе сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая пастаноўка паўтарыць посьпех папярэдняй? Каб адказаць на гэтыя пытаньні мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20-гадовы шлях ажно да падрыхтоўкі рымэйку на сцэне Падляскай опэры ў верасьні 2016-га», — кажуць стваральнікі фільму.

Фільм уключаны ў пазаконкурсных праграму дакумэнтальнага кіно. На вялікім экране ён будзе паказаны ўпершыню 6 лістапада ў менскім кінатэатры «Мір» у 21.00.

Набыць квіток

Стужка доўжыцца каля 50 хвілінаў. Пасьля яе паказу заплянаваная сустрэча з удзельнікамі «Народнага альбому» ды міні-канцэрт Касі Камоцкай і Аляксандра Памідорава. Квіток коштам 3,5 руб. можна набыць у касах кінатэатру перад паказам альбо загадзя онлайн. Тэлефон касы — 8 (017) 284-37-71.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930