Знайсці
31.10.2017 / 15:426РусŁacБел

Вось такі пірог прынесла ў «Нашу Ніву» вэб-рэдактарка + РЭЦЭПТ

Вэб-рэдактарка НН Юлія Міцкевіч прынесла ўчора ў Рэдакцыю вось такі фірмовы пірог.

Гэты чалавек на працягу чатырох гадоў складаў стужку навін у другой палове дня, мужна прымаў каментары, дзяліўся здымкамі прыроды ў рубрыцы «Прыгожае», а ад нядаўна — і рэцэптамі выпечкі ў «Нашай Ніне». Юля часова складае свае паўнамоцтвы вэб-рэдактара, але смакатой абяцае радаваць і надалей.

(Не зайздросціце! Пірага хутка не стала.)

А вось яго рэцэпт, можаце паўтарыць:

Вам спатрэбіцца:

  • 100 г масла
  • 2/3 шклянкі цукру
  • 2 яйкі
  • 1 шклянка гарбузовага пюрэ
  • 1/2 шклянкі апельсінавага соку
  • 1/4 шклянкі малака
  • 1 ст.л. апельсінавай цэдры
  • 2 шклянкі мукі
  • 3 ч.л. разрыхляльніку
  • 1/2 ч.л. соды
  • дробка солі
  • 1 ч.л. цынамону
  • 1/2 ч.л. імбіру

Як гатаваць:

1. Узбіць размякчанае масла з цукрам (3—4 хвіліны), дадаць па адным яйкі, узбіваючы пасля кожнага яшчэ па хвіліне.

2. У асобнай місцы змяшаць гарбузовае пюрэ, сок і цэдру апельсіна, малако.

3. У трэцяй місцы змяшаць муку з разрыхляльнікам, содай, соллю і спецыямі. 

4. Чаргуючы, паступова дадаць гарбузовую і мучную сумесі ў масляна-яечную, добра размяшаць.

5. Выпякаць на на 180°С каля 45—50 хвілін (у шырокай і плоскай форме пячэцца хутчэй, у больш высокай і вузкай — хвілін на 10—15 больш).

6. Пірог смачны і сам сабою, але можна зрабіць крэм: узбіць смятану з цукровай пудрай (прыкладна 200 г смятаны на 80 г пудры, колькасць пудры рэгулюйце ў працэсе на смак), змазаць крэмам верх пірага і прысыпаць цынамонам. Калі пячэце ў высокай форме, зрабіце крэму ў два разы больш: атрымаецца паўнавартасны торцік:)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930